БЕЛ Ł РУС

Беларусы заваявалі першае золата на Паралімпіядзе

9.09.2016 / 06:37

Nashaniva.com

На Паралімпіядзе ў Рыа беларусы заваявалі першы медаль. У фінальным заплыве на 100 м батэрфляем (катэгорыя s13) Ігар Бокій выйграў золата, паказаўшы час 53,85 секунды з сусветным рэкордам.

rio2016.com

22-гадовы Ігар Бокій стаў шасціразовым чэмпіёнаў Паралімпіяд. У Лондане-2012 на яго рахунку было 5 залатых і 1 сярэбраная ўзнагарода.

Срэбра і бронзу заваявалі прадстаўнікі Узбекістана Кірыл Панкоў і Музафар Турсурхуаеў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула