БЕЛ Ł РУС

На мінскім МКАД насмерць разбіўся матацыкліст, які апярэджваў аўто па першай паласе

9.09.2016 / 10:47

Смяротная аварыя з удзелам матацыкліста адбылася 8 верасня, каля 18.30, на ўнутраным кальцы МКАД у раёне развязкі з вуліцай Чыжэўскіх.

— Ён пайшоў на абгон машыны, пераехаў з другой паласы ў першую, а там трактар. Прамога сутыкнення не было, закрануў па датычнай, але гэтага хапіла, — распавялі абставіны аварыі ў групе «Байкеры Мінска» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

У выніку ДТЗ байкер атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе пазней памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула