БЕЛ Ł РУС

Лета не здаецца: у выходныя ў Мінску будзе да +27°С

9.09.2016 / 11:19

У выходныя надвор'е прадэманструе тэмпературу, больш характэрную для жніўня, а не для верасня. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 5—7°С вышэй за норму.

Delfi.lt

Пра гэта распавёў начальнік службы прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 10 верасня, будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 — +15°С, месцамі +6 — + 8°С; максімальная днём +20 — + 26°С, па паўднёвым захадзе да + 29°С.

11-12 верасня будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 + 16°С, максімальная днём +22 — +28°С, па паўднёвым захадзе да + 30°С.

У сталіцы таксама будзе без ападкаў, пераменная воблачнасць. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па горадзе слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +12 - + 14 ° С, у суботу днём +23 — + 25°С, у нядзелю +25 — + 27°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула