БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі «прагаласавалі» датэрмінова

11.09.2016 / 9:31

Nashaniva.com

У датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў прынялі ўдзел 31,29% выбаршчыкаў, паведамляе ЦВК.

У Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 28,52% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 34,56%, у Гомельскай — 35,23%, у Гродзенскай — 32,75 %, у Мінскай — 30,68%, у Магілёўскай — 33,79%, у Мінску — 25,89% выбаршчыкаў.

Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што датэрміновае галасаванне — адзін з галоўных спосабаў фальсіфікацыі выбараў. Скрыні з бюлетэнямі ніхто не кантралюе ўвечары і ўначы, і іх змесціва лёгка замяніць. Яшчэ лягчэй проста дакінуць туды бюлетэні за патрэбнага кандыдата. Ні ў адной з краін рэгіёна няма такіх лічбаў датэрміновага галасавання, як у Беларусі. Галасаваць датэрмінова змушаюць студэнтаў, вайскоўцаў, рабочых вялікіх прадпрыемстваў. Пры гэтым патрэбу ў гэтым ім ніяк не тлумачаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула