БЕЛ Ł РУС

Ва Ўкраіне спынены другі блок Ровенскай АЭС

10.06.2008 / 15:37

Nashaniva.com

Прычына ў няспраўнасьцях.

У 12:10 апэратыўны пэрсанал выявіў працяканьне ў межах гермэтычнай зоны, якое не перавышала эксплуатацыйнае абмежаваньне.

Выцечкі за межы абароннай зоны не адбылося, але энэргаблок быў спынены, а рэактар пераведзены ў халодны стан.

Парушэньняў умоваў бясьпечнай эксплуатацыі не адбылося. Радыяцыйны супрацьпажарны і экалагічны стан на РАЭС нармальныі знаходзіцца ў межах дзеючых норм, ‑‑ заяўляюць ва ўкраінскім Энэрганадглядзе.

Ровенская АЭС знаходзіцца непадалёк ад мяжы зь Берасьцейскай вобласьцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула