БЕЛ Ł РУС

Міністр інфармацыі Ананіч: Пасля выбараў дамо прававую ацэнку дэструктыўным праявам у СМІ

11.09.2016 / 11:34

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч абяцае даць прававую ацэнку «дэструктыўным праявам» у СМІ, якія асвятлялі выбарчую кампанію. Пра гэта яна заявіла 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пры гэтым яна адзначыла, што дэструктыўныя матэрыялы пра парламенцкія выбары ў Беларусі размяшчалі ў асноўным СМІ, зарэгістраваныя за мяжой. Ананіч не бачыць нічога дзіўнага, што «дэструктыўныя сілы актывізаваліся» падчас выбарчай кампаніі. «Але ў іх нічога не атрымаецца. Выбаршчыкі актыўна ідуць на ўчасткі для галасавання», — сказала яна.

Ананіч таксама лічыць, што беларускія СМІ «зрабілі ўсё, каб выбаршчык рабіў на выбарах свядомы выбар, каб у Беларусі быў абраны працаздольны парламент».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула