БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь і Расія практычна дамовіліся па газавым пытанні

11.09.2016 / 13:51

Беларусь і Расія практычна дамовіліся па газавым пытанні, заявіў сёння журналістам Аляксандр Лукашэнка.

«Учора скончыліся чарговыя перамовы на ўзроўні віцэ-прэм'ераў па гэтых пытаннях, — сказаў ён. — Практычна дамовіліся, стварылі нейкі дакумент. Мы яго за ноч прывялі ў той выгляд, як мы яго бачым. Расійскі бок, мабыць, прапануе нейкія свае варыянты. і сёння гэтыя два дакументы знаходзяцца ва ўрадзе Расійскай Федэрацыі. Яны разгледзяць іх і ўнясуць прапановы. Думаю, у бліжэйшы час мы вырашым гэтае пытанне».

«Расіяне вельмі сур'ёзна пасунуліся ў гэтым плане і тым самым прызналі, што беларусы мелі рацыю. Ведаеце, нам быць не правымі і выстаўляць нейкія прэтэнзіі да Расіі было б смешна. Мы ў абсалютным здароўі, і калі мы чагосьці патрабуем, значыць, у нас ёсць жалезабетонная пазіцыя», — адзначыў Лукашэнка.

У той жа час пэўная пазіцыя ёсць і ў расійскага боку, заснаваная на яе інтарэсах. «Мы абавязаны ўлічваць іх інтарэсы. І на падставе гэтага былі знойдзеныя агульныя падыходы, — сказаў беларускі лідар. - Я бачыў, што пісалі, што публікавалі расійскія СМІ, часам там былі ўкіды, і ведаю каго. Гэта таксама адпаведная тактыка перамоваў. толькі ўчора позна ўвечары знайшлі прымальныя для нас і для Расіі развязкі па гэтым пытанні».

Кіраўнік дзяржавы таксама распавёў, што, калі ўзнікла дадзенае пытанне, ён адправіў па спецсувязі тэлеграму прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, у якой выказаў сваё меркаванне ў некалькіх радках.

«Ён адрэагаваў імгненна. І мы дамовіліся, што, раз ёсць праблема, яе трэба вырашаць», — адзначыў беларускі лідар.

«Для нас важна адно — дамовімся. Інакш быць не можа. Калі мы ўжо з Расіяй не дамовімся, то з кім нам тады дамаўляцца», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула