БЕЛ Ł РУС

Кампэнсацыя ўкладаў складзе ня больш за 5 тыс. эўра

10.06.2008 / 16:47

Nashaniva.com

Дэпутаты прынялі сёньня ў другім чытаньні праект закону «Аб гарантаванай кампэнсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб».

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла сёння ў другім чытанні праект закона Беларусі «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб».

Як адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па грашовай палітыцы і банкаўскай дзейнасці Іван Мычко, распрацаваны дакумент вызначае прававыя асновы кампенсацыі грашовых сродкаў грамадзян, размешчаных ва ўклады ў банках, у тых выпадках, калі банк самастойна не можа выканаць свае абавязацельствы перад укладчыкам. Паводле слоў дэпутата, законапраектам гарантуецца стопрацэнтная кампенсацыі ўкладаў, якія не перавышаюць 5 тыс. еўра ў эквіваленце ў кожным банку. Выплаты грамадзяніну павінны праводзіцца на працягу аднаго месяца пасля падачы адпаведнай заявы.

Кампенсацыю ўкладаў будзе ажыццяўляць юрыдычная асоба ў форме дзяржустановы — Агенцтва па кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асоб. Пасля праведзеных выплат агенцтва будзе разбірацца з банкам‑даўжніком, гэта значыць да яго пяройдзе права патрабавання сродкаў, затрачаных на кампенсацыю. Удзел у ствараемай сістэме дзяржаўнага гарантавання ўкладаў будзе абавязковым для ўсіх банкаў, якія маюць права прыцягваць грашовыя сродкі грамадзян ва ўклады, паведаміў Іван Мычко.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула