Дэпутаткі Канапацкая і Анісім маюць старонкі ў фэйсбуку
Дэпутаткі ад апазіцыі і ад Таварыства беларускай мовы Ганна Канапацкая і Алена Анісім маюць старонкі ў фэйсбуку.
У Анісім 1280 сяброў. Яе апошні запіс — рэпост рэпартажа «Нашай Нівы» з яе выбарчай акругі.
У Канапацкай — 1578 сяброў. Яна таксама актыўна посціла тут свае перадвыбарныя матэрыялы.