БЕЛ Ł РУС

Беларус Ігар Бокій стаў трохразовым паралімпійскім чэмпіёнам у Рыа

13.09.2016 / 8:37

Плывец Ігар Бокій стаў трохразовым чэмпіёнам па плаванні XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

У вырашальным заплыве на дыстанцыі 400 м вольным стылем у катэгорыі S13 беларус паказаў вынік 3 хвіліны 55,62 сек. Зусім крыху яму не хапіла, каб пабіць свой сусветны рэкорд (3 хв. 55,56 сек.).

Раней Ігар Бокій станавіўся найлепшым у плаванні на 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем. На яго рахунку і бронза на дыстанцыі 100 м брасам.

У скарбонцы беларускай паралімпійскай каманды на гэтых Гульнях пяць медалёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула