БЕЛ Ł РУС

Сноўдэн папрасіў Абаму аб памілаванні

13.09.2016 / 15:15

Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдвард Сноўдэн папрасіў прэзідэнта краіны Барака Абаму памілаваць яго.

AFP

У інтэрв'ю The Guardian па відэасувязі Сноўдэн заявіў, што публікацыя сакрэтных дакументаў аб сачэнні амерыканскіх і брытанскіх спецслужбаў прынесла карысць грамадзянам ЗША, а таксама была правільнай з пункту гледжання маралі. Акрамя таго, яна прывяла да пазітыўных змен у амерыканскім грамадстве.

«Кангрэс, суды і прэзідэнт — усе яны памянялі сваю палітыку ў выніку тых публікацый. Да гэтага часу не было апублікавана ніякіх доказаў таго, што ў выніку [апублікавання сакрэтных дакументаў] нехта падвергнуўся небяспецы», — сказаў ён.

Заява Сноўдэна прагучала пасля таго, як стала вядома аб намерах праваабаронцаў запусціць кампанію з патрабаваннем памілаваць былога аналітыка АНБ. Сайт кампаніі пакуль не запушчаны.

У Абамы ёсць права памілаваць Сноўдэна да студзеня 2017 года, пакуль ён займае пасаду прэзідэнта ЗША. The Guardian адзначае, што шанцы на такое развіццё падзей вельмі нізкія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула