БЕЛ Ł РУС

Кіеў атрымае фінал Лігі чэмпіёнаў — 2018

15.09.2016 / 10:37

Nashaniva.com

uefa.com

Паводле інфармацыі Tribuna.com, кіеўскі НСК «Алімпійскі» атрымае права правесці фінал Лігі чэмпіёнаў наступнага сезона (2017/18).

Пра гэта дасягнута прынцыповая дамоўленасць у выканкаме УЕФА. Афіцыйна рашэнне павінны абвясціць сёння.

Кіеўскі фінал можа стаць апошнім у Еўропе — у будучыні УЕФА плануе праводзіць вырашальныя матчы галоўнага клубнага турніру па ўсім свеце.

Фінал гэтага сезона Лігі чэмпіёнаў адбудзецца ў сталіцы Уэльса — Кардыфе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула