БЕЛ Ł РУС

Далей – бразыльянкі

11.06.2008 / 20:03

ЗП

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пасьпяхова пераадолела першы раўнд кваліфікацыі да Алімпіяды.


Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пасьпяхова пераадолела першы раўнд кваліфікацыі да Алімпіяды. У Мадрыдзе беларускі гулялі са зборнымі Кубы і Тайваню.

Прадстаўніцамі выспы Свабоды каманда Анатоля Буяльскага прайграла – 58:68. А вось з азіяткамі справіцца атрымалася – 81:65.

Такім чынам, наша каманда заняла ў групе другое месца і выйшла ў чвэрцьфінал, дзе яе суперніцамі будуць бразыліянкі. Шчыра кажучы, шанцаў мала, але ў любым выпадку будзе магчымасьць трапіць у Пэкін, заняўшы пятую пазыцыю.

Чвэрцьфінал з Бразыліяй у пятніцу а 20:30. Трансьляцыя на тэлеканале «Лад».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула