БЕЛ Ł РУС

У Мінску жывуць 48 доўгажыхароў ва ўзросце 100 і больш гадоў

15.09.2016 / 19:04

Стогадовы рубеж у сталіцы перасягнулі 44 жанчыны і 4 мужчыны, паведаміла намесніца старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.

«Больш за ўсё мінчукоў ва ўзросце 100 і больш гадоў жывуць у Заводскім, Ленінскім і Цэнтральным раёнах — па 7 чалавек, — распавяла Дудка. — У Савецкім і Фрунзенскім налічваецца па 6 доўгажыхароў, у Маскоўскім стогадовую мяжу перасягнулі 5 пажылых, Партызанскім — 5, Першамайскім — 4, Кастрычніцкім — 1».

Узроставую групу 90-99 гадоў складаюць 5 017 сталічных жыхароў: тут на 790 мужчын прыпадае 4 227 жанчын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула