БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах мужчына выкінуўся з пятага паверха

16.09.2016 / 17:08

У Баранавічах выкінуўся з пятага паверха і загінуў 63-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, 15 верасня каля 9.30 мужчына выпаў з акна сваёй кватэры, размешчанай на пятым паверсе. Ён пражываў у кватэры з жонкай.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці гібелі мужчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула