БЕЛ Ł РУС

У Кіеве абстралялі петардамі пасольства Расіі

17.09.2016 / 12:28

У ноч на суботу група невядомых кінула на тэрыторыю пасольства Расіі ў Кіеве дымавую шашку і выпусціла некалькі зарадаў па будынку з салютнай устаноўкі.

Інцыдэнт адбыўся каля гадзіны ночы. Відавочцы кажуць, што акцыя доўжылася некалькі хвілінаў.

У пасольстве заяўляюць, што стрэлы з салютнай ўстаноўкі былі накіраваныя непасрэдна на будынак дыпмісіі. На выкладзеным у інтэрнэт відэа бачна, што петарды трапляюць у фасад будынка.

Паведамляецца, што нападнікаў было каля дваццаці. На разгорнутым імі банеры відаць назву радыкальнай нацыяналістычнай групоўкі «С14». На яе старонцы ў сацсетках паведамляецца, што гэта была «крэатыўная акцыя пратэсту супраць выбараў у Дзярждуму на тэрыторыі акупаванага Крыма і дыпустановах РФ у Кіеве, Адэсе, Харкаве і Львове».

У самім пасольстве заявілі, што будынак мог загарэцца. «У раёне гадзіны ночы невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады дымавую шашку і абстралялі будынак пры дапамозе салютнай устаноўкі. Стрэлы былі накіраваныя непасрэдна на будынак дыпмісіі. […] Па шчаслівай выпадковасці узгарання не адбылося», - сказаў суразмоўца ТАСС. «Мясцовая паліцыя нападнікаў не затрымала», — дадалі ў пасольстве.

Напад адбыўся напярэдадні нядзельных выбараў у Дзярждуму Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула