БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра КДБ: «Гэта самыя чыстыя і сумленныя людзі»

12.06.2008 / 12:44

Nashaniva.com

Прэзыдэнт станоўча ацэньвае працу Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

Прэзыдэнт Беларусі станоўча ацэньвае працу супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

«Даходзяць чуткі, што прэзідэнт, быццам бы, вельмі незадаволены работай КДБ. Усё гэта чуткі. Я заўсёды паважаў гэту арганізацыю і лічу, што там працуюць самыя чыстыя і сумленныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, уручаючы сёння дзяржаўныя ўзнагароды афіцэрам КДБ.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў узнагароджаным за іх тытанічную працу, звязаную з вялікай фізічнай нагрузкай. Прэзідэнт таксама дадаў, што ў гэтай арганізацыі павінны служыць толькі сумленныя і прыстойныя людзі.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула