БЕЛ Ł РУС

На Палессі зацвілі вішні ФОТАФАКТ

20.09.2016 / 11:32

Nashaniva.com

Фатаграфію з квітнеючай вішні ў рэдакцыю Медыя-Палесся даслала чытачка са Століншчыны.

— Ведаю, што каштаны могуць па другім разе цвісці, але каб вішні цвілі — ніколі не бачыла, — напісала чытачка.

Па словах біёлагаў, дрэвы паўторна цвітуць з-за таго, што блытаюць вясну і восень. У навуцы гэта з'ява называецца другая вегетацыя.

Спецыялісты адзначаюць, што калі цвіце пладовая расліна, то такiя несезонныя кветкі трэба абрываць, бо ўлетку можа не быць пладоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула