БЕЛ Ł РУС

Адпраўка ўсіх гуманітарных канвояў у Сірыю прыпыненая

20.09.2016 / 14:12

Адпраўка ўсіх гуманітарных канвояў у Сірыю прыпыненая, заявілі ў ААН. Рашэнне было прынята пасля таго, як пад Алепа трапіла пад авіяўдар аўтакалона з гуманітарнай дапамогай, што накіроўвалася ў раён, які ўтрымліваецца паўстанцамі.

Па словах прадстаўніка ААН, пра гэта ўжо праінфармаваныя Расія і ЗША.

Сірыйскія антыўрадавыя актывісты заявілі, што ўдар нанеслі сірыйскія або расійскія вайсковыя самалёты.

Паводле непацверджаных звестак, у выніку авіяналёту загінулі 12 чалавек, у тым ліку прадстаўнік сірыйскага аддзялення Міжнароднага Чырвонага Паўмесяца.

У Алепа накіроўваўся 31 грузавік, 18 былі пашкоджаныя з-за абстрэлу. Калона была арганізавана ААН і сірыйскім аддзяленнем Чырвонага Паўмесяца.

Гуманітарны канвой павінен быў даставіць мясцовым жыхарам пшаніцу, цёплую вопратку і медыкаменты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула