БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Дзяржава, царква і грамадства павінны разам адраджаць помнікі гісторыі і культуры

22.09.2016 / 10:46

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы.

«Царква заўсёды натхняла дойлідаў на стварэнне архітэктурных шэдэўраў. Многія храмы ў Беларусі з'яўляюцца помнікамі гісторыі і культуры, і сёння гэтыя будынкі маюць патрэбу ў асаблівай увазе, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — На працягу многіх гадоў дзяржава рэгулярна аказвае і будзе аказваць пасільную дапамогу ў іх аднаўленні. Разам з тым у святароў ёсць магчымасць на сваім узроўні звярнуцца да людзей, не толькі да дзяржавы, з заклікам аб удзеле ў адраджэнні страчанага: тады шанаваць больш будуць.

Кіраўнік краіны адзначыў, што розныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаве і царкве трэба будзе развіваць разам. «Неабходна далучаць ўсіх жыхароў у грамадскую дзейнасць на карысць краіны, выхоўваючы ў іх патрыятызм і сапраўдную грамадзянскую адказнасць», — падкрэсліў беларускі лідар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула