БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: І ў пачатку наступнага тыдня на пацяпленне разлічваць не выпадае

22.09.2016 / 12:03

У Беларусь прыйшла астранамічная восень.

Delfi.lt

У пятніцу, 23 верасня, захаваецца халаднаватае надвор'е. Дажджы пройдуць пераважна па ўсходняй частцы краіны, аднак і ўдзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў.

Тэмпература паветра ўначы — +3—8 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ўсяго +8—14 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да +16.

У выходныя ўмовы надвор'я будуць вызначаць няўстойлівыя прахалодныя паветраныя масы з Балтыйскага мора.

У суботу і нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе складаць 3-9 градусаў вышэй за нуль, днём паветра пачне прагравацца да 10—17 градусаў цяпла.

«На пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам антыцыклону, сфарміраванага ў халаднаватым паветры.

Так што надвор'е палепшыцца, будзе пераважна без ападкаў, але на цяпло разлічваць асабліва не выпадае», - падкрэсліла сіноптык Святлана Рыбакова. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман.

Тэмпература паветра 26 верасня ноччу складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 10-16 градусаў цяпла.

У аўторак, 27 верасня, начная тэмпература панізіцца да 2—7 градусаў цяпла, на глебе месцамі магчымы замаразкі да нуля — мінус 2, дзённыя тэмпературы будуць знаходзіцца ў межах 10—17 градусаў вышэй за нуль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула