БЕЛ Ł РУС

Нарвежская авіякампанія выкарыстала развод Джалі і Піта ў рэкламе ФОТАФАКТ

23.09.2016 / 19:43

Nashaniva.com

Самая славутая пара свету — акцёры Анджаліна Джалі і Брэд Піт — разводзяцца. На папулярнасці гэтай навіны нарвежскі авіяперавозчык вырашыў пабудаваць сваю рэкламную кампанію.

Авіякампанія Norwegian прапанавала прыхільніцам Брэда Піта не губляць часу і накіравацца з Осла або Барселоны наўпрост у Лос-Анджэлес, каб скарыць сэрца знакамітага акцёра.

Рэклама з лаканічнай фразай «Брэд свабодны!» на чырвоным фоне была апублікаваная ў СМІ.

Фота з інстаграма @madambo4ari

Як вам такі рэкламны ход?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула