БЕЛ Ł РУС

Прах амерыканскага пісьменніка Трумэна Капотэ прадалі з аўкцыёну за $45 тыс.

25.09.2016 / 17:25

Гэты фотаздымак Трумэна Капотэ зроблены ў 1966 годзе.

Частку праху вядомага амерыканскага пісьменніка Трумэна Капотэ прадалі на аўкцыёне ў Лос-Анджэлесе за $45 тыс. 

Арганізатарам таргоў стаў аўкцыённы дом Julien's Auctions, які атрымаў скрынку з прахам пісьменніка ад яго сяброўкі Джаан Карсан, якая памерла ў мінулым годзе.

«У аўкцыёне бралі ўдзел людзі з Расіі, Германіі, Кітая, Паўднёвай Амерыкі і адсюль, з ЗША», — распавёў прадстаўнік аўкцыёну, адмовіўшыся назваць імя пакупніка.

Паводле яго слоў, на момант смерці пісьменніка ў 1984 годзе ва ўзросце 59 гадоў яго прах мог каштаваць $6 тыс. Продаж за $45 тыс. ён лічыць вельмі выгадным.

Сярод найбольш вядомых твораў Капотэ — навэла «Сняданак у Ціфані» і дакументальны раман «Цынічнае забойства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула