БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у Польшчы — 700 еўра, у Літве — 600 еўра, а ў Беларусі — менш за 300 еўра

27.09.2016 / 08:18

Ягор Марціновіч

рэйтынг постсацыялістычных краін

Паводле падлікаў Белстата, па стане на жнівень сярэдні заробак у краіне «бруднымі» складаў 750,3 беларускага рубля. Наколькі гэта многа ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі?

Паколькі самая распаўсюджаная валюта на кантыненце — гэта еўра, таму падлікі прыводзяцца менавіта ў гэтай валюце.

Аддаўшы дзяржаве падаткі, сярэдні беларус застанецца з 297 еўра на руках.

Нашмат меншыя грошы маюць работнікі ва Украіне і Малдове. У гэтых краінах надзвычай высокі ўзровень шэрай эканомікі, таму частка даходаў схаваная ад дзяржавы.

Нізкія цэны на нафту апусцілі і дабрабыт жыхароў Азербайджана. Цяпер у гэтай краіне заробкі нават ніжэйшыя за суседнія Арменію і Грузію, дзе амаль няма прыродных рэсурсаў.

Большасць балканскіх краін год за годам трымаюцца на адным узроўні — 360-380 еўра. Апошнім часам вырвалася наперад суседняя Румынія. Цікава, што румыны зарабляюць больш за расейцаў.

Самая паспяховая краіна былога СССР — маленькая Эстонія, дзе сярэдні заробак скача вакол 1000 еўра. Ну а сярод усіх постсацыялістычнай краінай Еўропы найбагацейшай застаецца Славенія. Толькі тут заробак перадолеў чатырохзначную псіхалагічную мяжу.

Заходнія суседзі Беларусі трымаюцца на ўзроўні 600-700 еўра «чыстымі». Польшча сярод іх самая багатая, пасля ідуць Латвія і Літва.

Краіна Актуальнасць Чысты заробак у еўра
1 Славенія ліпень 1010
2 Эстонія чэрвень 983
3 Чэхія 2-і квартал 772
4 Харватыя ліпень 747
5 Польшча жнівень 705
6 Славакія 2-і квартал 703
7 Латвія чэрвень 623
8 Літва 2-і квартал 601
9 Венгрыя ліпень 543
10 Чарнагорыя ліпень 501
11 Румынія ліпень 461
12 Расія ліпень 429
13 Боснія і Герцагавіна чэрвень 428
14 Сербія ліпень 377
15 Балгарыя чэрвень 373
16 Македонія ліпень 365
17 Косава 2015 360
18 Грузія 2-і квартал 329
19 Арменія ліпень 324
20 Албанія 2015 306
21 Беларусь жнівень 297
22 Азербайджан чэрвень 238
23 Малдова ліпень 197
24 Украіна ліпень 158

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула