БЕЛ Ł РУС

Cаліст беларускага гурту «Re1ikt» прайшоў у наступны этап украінскага «Х-фактару»

26.09.2016 / 15:13

МН

Саліст беларускага гурту «Re1ikt» Уладзімір Казлоў прайшоў у наступны этап украінскага конкурсу талентаў «Х-фактар». Перад журы, у склад якога ўвайшлі Андрэй Данілка (вядомы як Верка Сярдзючка), кампазітар Канстанцін Меладзэ, Антон Саўпелаў (былы ўдзельнік гурту Quest Pistols) і Юлія Саніна (фронтвумэн украінскага гурту The Hardkiss) спявак выступіў з песняй Робі Уільямса «Feel» і атрымаў 3 галасы з 4-х магчымых:

Юлія Саніна хоць і аддала свой голас за Уладзіміра, але адзначыла, што ўсе беларускія выступоўцы надта выхаваныя: «Не хапае нейкага хуліганства. І вы, здаецца, спрабуеце гэта паказаць, але ўсё роўна такі выхаваны. Таму калі вы працягнеце ўдзельнічаць у нашым шоу, я вас сапсую».

Сам беларускі спявак адзначыў што песню «Дыхаю цішынёй» Мікалая Наскова, з якой ён спачатку спрабаваў выступіць, Канстанцін Меладзэ назваў няўдалым выбарам:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула