БЕЛ Ł РУС

Камітэт Еўрапарламента ухваліў увядзенне бязвізавага рэжыму з Украінай

26.09.2016 / 21:26

Камітэт Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах і ўнутраных спраў (LIBE) прагаласаваў за ўнясенне Украіны ў спіс краін, з якімі ЕС уводзіць бязвізавы рэжым.

Reuters.com

Адпаведнае галасаванне адбылося на пасяджэнні камітэта 26 верасня.

За прагаласавалі 38 членаў камітэта, супраць - 4, адзін устрымаўся. Варта адзначыць, што сябры LIBE сустрэлі апладысментамі вынікі галасавання.

Пры гэтым члены камітэта адхілілі ўсе папраўкі да дакладу Марыі Габрыэль з прапановай адмяніць візы для ўкраінцаў. Большасць з іх было ўнесена дэпутатамі-еўраскептыкамі і была накіравана на тармажэнне бязвізавага рэжыму.

Камітэт таксама прагаласаваў за пачатак перамоваў паміж інстытутамі па бязвізавым рэжыме для Украіны.

Варта адзначыць, што гэты камітэт LIBE грае галоўную ролю ў прыняцці бязвізавага рэжыму ў Еўрапарламенце.

Комітет Європарламенту з громадянських свобод підтримав надання українцям безвізового режиму. Це важливий крок до остаточного рішення!

— Петро Порошенко (@poroshenko) 26 сентября 2016 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула