БЕЛ Ł РУС

Літва афіцыйна адклікала вайсковага аташэ з Расіі, бо той ажаніўся з жыхаркай Крыма

27.09.2016 / 13:44

Літва ў пятніцу афіцыйна адклікала вайсковага аташэ ў Расіі палкоўніка Саўлюса Піктурну з прычыны яго шлюбу з жыхаркай анексаванага Расеяй Крыма.

Saulius Pikturna Saulius Pikturna © DELFI (Š.Mažeikos nuotr.)

«З гэтага дня ён адклікаецца з аташэ. (…) З заўтрашняга дня ён пераводзіцца ў рэзерв Узброеных сіл Літвы», — сказаў BNS міністр абароны Юозас Олекас. Пасля таго, як стала вядома аб сямейным становішчы С.Піктурны, на мінулым тыдні ён быў адкліканы ў Літву для кансультацый. З нагоды гэтага афіцэра Мінабароны звярнулася ў вайсковую выведку Літвы, каб высветліць усе акалічнасці.

«Другі дэпартамент аператыўных службаў правядзе расследаванне, і тады мы атрымаем адказ, як будзе ісці справа з яго далейшай службай, ці ёсць у яго ўсе правы служыць», — сказаў Ю. Олекас. Паводле яго слоў, калі С. Піктурну накіроўвалі служыць у Расею, ён быў жанаты з літоўкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула