БЕЛ Ł РУС

Кампанія «Самсунг» прызнала абгрунтаванасць скаргаў на выбухі пральных машын

29.09.2016 / 13:38

Кампанія Samsung Electronics, якая раней прызнала наяўнасць праблем са смартфонамі Note 7, паведаміла аб праблемах з сістэмай бяспекі некаторых мадэляў сваіх пральных машын.

Getty Images

Цяпер кампанія абмяркоўвае рызыкі выкарыстання гэтай бытавой тэхнікі з прадстаўнікамі Камісіі ЗША па бяспецы спажывецкіх тавараў.

Камісія заявіла аб небяспецы выкарыстання пральных машын Samsung пасля паведамленняў некалькіх пакупнікоў аб выбухах гэтых бытавых аўтаматаў у працэсе мыцця.

Гаворка ідзе пра машыны з вертыкальнай загрузкай, выпушчаных з сакавіка 2011 года па красавік 2016 года, але канкрэтная мадэль не называецца.

Раней у ЗША афіцыйна адклікалі каля мільёна смартфонаў Samsung Galaxy Note 7 з-за пагрозы выбуху ці узгарання яго батарэй.

Як падлічыла агенцтва Блумберг, за некалькі дзён капіталізацыя Samsung з-за скандалу з Galaxy Note 7 звалілася больш чым на 22 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула