БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска БМВ выехаў на сустрэчную і ўрэзаўся ў «Кіа»: кіроўца БМВ загінуў

3.10.2016 / 10:07

Смяротная аварыя адбылася 2 кастрычніка, каля 21.45, у раёне развязкі вуліцы Няміга з праспектам Пераможцаў. Пра гэта распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

- 43-гадовы кіроўца БМВ ехаў з боку вуліцы Багдановіча і каля дома № 3 па вуліцы Няміга не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненні з «Кіа» 33-гадовага мужчыны, - сказалі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу, дзе ў 22.55 кіроўца БМВ памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула