БЕЛ Ł РУС

Стала вядома імя нобелеўскага лаўрэата па фізіялогіі і медыцыне

3.10.2016 / 12:43

Nashaniva.com

Стартаваў нобелеўскі тыдзень. Сёння нобелеўскі камітэт назваў імя нобелеўскага лаўрэата па медыцыне і фізіялогіі.

Ім стаў малекулярны біёлаг з Такійскага тэхналагічнага інстытута Ёсіноры Асумі «за адкрыццё механізмаў аўтафагіі» — працэсу разбурэння кампанентаў клеткі ўнутры яе.

Аўтафагія з'яўляецца адным з спосабаў пазбаўлення клеткі ад непатрэбных кампанентаў. З парушэннямі гэтага працэсу звязаныя розныя захворванні.

У аўторак і сераду будуць названыя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы і хіміі. У пятніцу — прэміі міру. У чацвер, звычайна, называюць нобелеўскага лаўрэата па літаратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула