БЕЛ Ł РУС

Рэжым надзвычайнага становішча ў Турцыі падоўжаны на 90 дзён

3.10.2016 / 19:27

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на віцэ-прэм'ера краіны Нумана Куртулмуша.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, сёння на пасяджэнні ўрада Турцыі было прынятае рашэнне аб падаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне яшчэ на 90 дзён, пачынаючы з 19 кастрычніка.

Рэжым надзвычайнага становішча быў аб'яўлены ў Турцыі пасля спробы ваеннага перавароту ў ноч на 16 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула