БЕЛ Ł РУС

Расія скончыла выпрабаванні беларускіх прыцэлаў для супрацьтанкавых комплексаў «Хрызантэма-С»

3.10.2016 / 21:00

Аляксандр Гелагаеў

«У верасні 2016 года скончыліся дзяржаўныя выпрабаванні мадэрнізаванай баявой машыны 9П157 ПТРК «Хрызантэма-С». Баявая машына ўключаная ў план дзяржабаронзамовы на бліжэйшыя пяць год і ў гэтым годзе будзе пастаўленая ў войскі», — гаворыцца ў паведамленні расійскага Канструктарскага бюро машынабудавання (КБМ). 

vpk.name 

Супрацьтанкавы ракетны комплекс на базе БМП-3 выпускаецца з 2005 года і можа весці агонь як тандэмна-кумулятыўнымі ракетамі, так і тэрмабарычнымі. Комплекс мае выкарыстоўвацца пераважна пры тактычнай абароне — бо не мае супрацьснараднага браніравання і можа пускаць ракеты толькі з месца.

Цяпер у «Хрызантэмах» будуць стаяць беларускія прыцэлы 1К118П распрацоўкі мінскага завода «Пеленг». Раней прыцэлы для «Хрызантэм-С» рабіў украінскі завод «Фотапрыбор», які ўваходзіць у дзяржаўны канцэрн «Украбаронпрам». Аднак у сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны сувязі з расійскімі кліентамі былі разарваныя.

«Новы прыцэл … паказаў высокую надзейнасць і дакладнасць навядзення, у параўнанні з прыцэлам ранейшай вытворчасці», — гаворыцца ў паведамленні КБМ.

Максімальная дальнасць стральбы магутнымі 155-мм ракетамі (вага ў транспартным кантэйнеры — да 62 кг) «Хрызантэмы-С» — як мінімум 5 км. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула