БЕЛ Ł РУС

Халодная вайна: ЗША прыпыняюць перамовы з Расіяй па Сірыі

3.10.2016 / 21:02

СГ

ЗША заявілі ў панядзелак, што прыпыняюць перамовы з Расіяй па ўрэгуляванні сітуацыі ў Сірыі, і абвінавацілі Маскву ў недатрыманні сваіх забавязанняў па дамове аб спыненні агню.

«ЗША прыпыняюць удзел у двухбаковых каналах [сувязі] з Расіяй, устаноўленых, каб дасягнуць спынення баявых дзеянняў, — заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джон Кірбі. — Гэтае рашэнне не было лёгкім», — цытуе яго агенцтва Ройтэрз.

У сваёй заяве Кірбі адзначыў, што ЗША працягнуць кантактаваць з расійскімі вайскоўцамі, каб унікаць канфліктнага перасячэння ў Сірыі. Але пры гэтым ЗША адклічуць увесь персанал, адпраўлены для падрыхтоўкі вайсковага супрацоўніцтва з Расіяй ў рамках апошняга пагаднення аб спыненні агню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула