БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што легальна выкарыстоўваў падатковыя законы для сваёй выгады

4.10.2016 / 06:22

Кандыдат у прэзідэнта ЗША Дональд Трамп упершыню пракаментаваў публікацыю сваіх падатковых дадзеных за 1995 год, з якіх, паведамляюць СМІ, вынікае, што ён 18 гадоў меў магчымасць не плаціць падаткі.

«Як бізнэсмэн і як забудоўшчык я легальна выкарыстаў падатковыя законы для сваёй выгады, для выгады сваёй кампаніі, маіх інвестараў і маіх служачых. Шчыра кажучы, я выдатна выкарыстаў гэтыя законы», — сказаў Трамп падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі.

Кандыдат у прэзідэнты ад рэспубліканцаў таксама адзначыў, што ў яго ёсць «фідуцыярны абавязак» плаціць не больш падаткаў, чым таго патрабуе закон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула