БЕЛ Ł РУС

У сераду — моцны вецер, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

4.10.2016 / 17:35

З-за моцнага ветру на 5 кастрычніка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі беларускія метэаролагі.

Узмацненне ветру прагназуецца да 7-12 м/с паўночна-ўсходняга кірунку, месцамі чакаюцца парывы да 15-20 м/с. Будзе воблачна, пройдуць дажджы, па поўдні рэспублікі — моцныя.

Паветра днём прагрэецца ў найлепшым выпадку да 16 градусаў па паўднёвым раёнах, на паўднёвым усходзе да 9-14 градусаў. Ноччу мінімум складзе плюс 4 градусы, максімум — 10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула