БЕЛ Ł РУС

Дажджы з парывістым ветрам чакаюцца да канца тыдня

5.10.2016 / 12:16

У чацвер на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні 7-12 м/с, ноччу і раніцай па паўночна-заходняй палове парывы да 15-20 м/с. Тэмпература ўначы складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, днём - 8-15 градусаў са знакам плюс.

У пятніцу і суботу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература ўначы складзе ад плюс 2 да 9 градусаў, днём — ад 5 градусаў цяпла па поўначы да 12 градусаў па поўдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула