БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыехаў супрацоўнік Дзярждэпартамента Мэт Блевінс

5.10.2016 / 12:25

У Мінску з рабочым візітам знаходзіцца супрацоўнік упраўлення Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША Мэт Блевінс.

«Праходзіць візіт працоўнага ўзроўню прадстаўніка Дзярждэпартамента, які нядаўна атрымаў прызначэнне, звязанае у тым ліку з Беларуссю», — паведамілі ў пасольстве ЗША ў Мінску.

Іншыя падрабязнасці візіту, у тым ліку аб запланаваных сустрэчах, у дыпмісіі не паведамляюць.

На гэты момант вядома, што ўвечары 5 кастрычніка Блевінс сустрэнецца з лідарамі правацэнтрысцкай кааліцыі. Пра гэта паведаміў сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула