БЕЛ Ł РУС

У Літве савецкую сымболіку прыраўнялі да нацысцкай

17.06.2008 / 15:03

Nashaniva.com

Сейм краіны прыняў дадаткі ў Закон аб сходах, якія забараняюць як тыя, так і другія сымбалі, уключна з выкананьнем савецкага гімну.

Сейм краіны зрабіў дадаткі ў Закон аб сходах, якія забараняюць як тыя, так і другія сымбалі.

Забарона тычыцца нацысцкай свастыкі, савецкай пяціканцовай зоркі, а таксама гімнаў нацысцкай Нямеччыны, СССР і Літоўскай ССР.

У адпаведнасьці з новай рэдакцыяй закону, на мітынгах не дазваляецца дэманстраваць нацысцкую свастыку і савецкі серп і молат, выконваць нацысцкі і савецкі гімны; партрэты кіраўнікоў нацысцкай Нямеччыны і функцыянераў ССР

У дакумэнце адзначаецца, што сымболіка такога кшталту можа ўспрымацца як «прапаганда нацысцкага ці камуністычнага акупацыйнага рэжымаў».

Раней аналягічны законапраект быў прыняты ў першым чытаньні парлямэнтам Эстоніі. Дакумэнт уводзіць адказнасьці за распаўсюд савецкай і нацысцкай сымболікі, праўда, дазваляе выкарыстоўваць іх у мастацкіх і адукацыйных мэтах.

kalev.ee

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула