БЕЛ Ł РУС

Сяргею Ваганаву — 75 гадоў. Някляеў прысвяціў яму верш

6.10.2016 / 11:20

Nashaniva.com

Беларускаму журналісту, аўтару «Нашай Нівы» Сяргею Ваганаву сёння споўнілася 75 гадоў

Уладзімір Някляеў напісаў з гэтай нагоды ў сваім фэйсбуку:

«6 кастрычніка — юбілей (75) майго даўняга сябра Сяргея Ваганава, з якім пазнаёміўся я амаль паўстагоддзя таму ў рэдакцыі газеты «Знамя юности».

Я мог бы сказаць пра яго нямала слоў, але, мяркую, паўстагоддзя сяброўства кажа само за сябе…

Таму — проста верш з прысвячэннем. Да дня народзінаў і да з'яўлення ягонай кнігі (раю прачытаць) «Мосцік над вечнасцю», дзе пра пражыты час і пра сябе ў часе ён сам усё сказаў. Ну, ці амаль усё…

СВЕТ

Сяргею Ваганаву

Калі глядзець на свет прыветна,
Не распаляць у сэрцы злосць —
Свет не такі ўжо беспрасветны,
Святло таксама ў свеце ёсць.

І людзі ёсць, і ёсць не людзі,
І ўсё, што тут стварыў Гасподзь…

І ёсць сам-Свет,
Ёсць цуд,
І ў цудзе
Ёсць мы — на міг адзіны хоць…

Днямі ў бібліятэцы «Кнігарня пісьменніка» выйшла кніга Сяргея Ваганава «Мосцік над вечнасцю. Нарысы і эсэ», куды сабраныя артыкулы, што друкаваліся ў «Нашай Ніве» і «Народнай волі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула