БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік рэпера Сярогі: Інфармацыя пра мініраванне самалёта — «качка»

6.10.2016 / 13:50

Фота з сайта Сяргея Пархоменкі

Музычны прадзюсар і прадстаўнік рэпера Сярогі ў Беларусі Руслан Старыкоўскі абверг інфармацыю аб тым, што выканаўца затрыманы ў маскоўскім аэрапорце Унукава за «мініраванне» самалёта, які вылятаў у Мінск.

«Даведаўся гэтую гісторыю ад журналістаў, якія мне проста абрываюць тэлефон. Я патэлефанаваў Сярогу, ён зняў слухаўку, Паржалі … Ён сказаў, што гэта «качка», і не хоча нічога каментаваць», - паведаміў Старыкоўскі.

Паводле яго слоў, у цяперашні час рэпер Сярога знаходзіцца ў Маскве, і ляцець сёння ў Мінск не планаваў.

«Думаю, яго блізкія сябры сапраўды б ведалі пра планы Сярогі наведаць Мінск», - дадаў прадстаўнік спевака. Старыкоўскі не выключыў магчымасці, што нехта проста скарыстаўся імем вядомага выканаўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула