БЕЛ Ł РУС

Улады Беларусі змагаюцца за каталіцкі электарат

18.06.2008 / 9:25

Мікола Бугай

На запрашэньне ўраду ў Беларусь прыбывае Дзяржсакратар Ватыкану.

На запрашэньне ўраду ў Беларусь прыбывае Дзяржсакратар Ватыкану.

Кардынал Тарчызіё Бэртонэ з 18 да 22 чэрвеня наведае Беларусь на запрашэньне ўраду з афіцыйным візытам, паведамілі ў МЗС. Бэртонэ — дзяржаўны сакратар Сьвятога Пасаду, што адпавядае прыкладна міністру замежных справаў або прэм'ер-міністру ў сьвецкіх дзяржавах.

Чакаецца, што кардынала Бэртонэ прыме Аляксандар Лукашэнка. Адбудуцца таксама сустрэчы зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым, Упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцей Леанідам Гулякам. Плянуецца і сустрэча Яго Эмінэнцыі з праваслаўным Мітрапалітам Філарэтам.

Візыт мае быць падкрэсьлена насычаны.

У рамках яго кардынал наведае Беларускі дзяржаўны універсітэт і выступіць перад студэнтамі зь лекцыяй на тэму «Вера і розум: як гаварыць пра Бога сучаснаму чалавеку».

Ён пабывае таксама ў Пінску й Гародні, дзе месьцяцца сэмінарыі, у Глыбокім на Фэстывалі хрысьціянскіх фільмаў, стрэнецца зь біскупамі.

22 чэрвеня, у нядзелю, ён мае служыць імшу ў сталічнай катэдры. У той жа дзень ён ускладзе вянок да манумэнта Перамогі.

Мяркуецца, што імша будзе трансьлявацца ўжывую нацыянальным тэлебачаньнем — рэдкая зьява.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула