БЕЛ Ł РУС

Белы дом дапусціў прымяненне сілы супраць Башара Асада

6.10.2016 / 23:02

Наступствы баявых дзеянняў у Алепа, AP

Вашынгтон дапусціў нанясенне удараў па пазіцыях урадавых войскаў прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Пра гэта на брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст.

«Ваенныя дзеянні супраць рэжыму Асада з мэтай вырашыць сітуацыю ў Алепа, імаверна, наўрад ці дасягнуць мэты, якая стаіць зараз — гэта скарачэнне гвалту. Найбольш імаверна, што гэта прывядзе да непрадбачаных наступстваў, якія не ўваходзяць у нашы нацыянальныя інтарэсы. Аднак я б не стаў выключаць якія-небудзь магчымасці», - заявіў Эрнэст.

Пра тое, што ў Белым доме абмяркоўваецца пытанне нанясення авіяўдараў па пазіцыях урадавых войскаў у Сірыі, паведаміла ў сераду газета The Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула