БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

7.10.2016 / 08:43

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

«Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў плённым узаемадзеянні з Расійскай Федэрацыяй ва ўсіх сферах, паглыбленні раўнапраўнага і эфектыўнага супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах», - адзначаецца ў віншавальным пасланні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў рамках сумленнага і адкрытага дыялогу бакі змогуць вырашыць усе актуальныя пытанні двухбаковага парадку, знайсці агульныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснага свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула