БЕЛ Ł РУС

Сёння будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру

7.10.2016 / 08:52

Nashaniva.com

Сёння а 12-й у Осла будзе названа імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Год таму прэмія была прысуджана Квартэту нацыянальнага дыялогу Туніса за высілкі ў справе пераходу да дэмакратыі ў краіне.

Бі-бі-сі назвала найбольш імаверных кандыдатаў на прэмію ў гэтым годзе: расійская праваабаронца Святлана Ганнушкіна. Яе камітэт «Грамадзянскае садзеянне» аказвае падтрымку бежанцам і мігрантам.

Сярод магчымых уладальнікаў валанцёрская сірыйская арганізацыя «Белыя шлемы», якая ратуе людзей з-пад завалаў пасля бамбардзіровак;

аўтары мірнага пагаднення ў Калумбіі, што паклалі канец 50-гадоваму процістаянню;

Джон Керы, Махамед Джавад Зарыф і Федэрыка Магерыні — яны заключылі дамову з Іранам наконт ядзернай праграмы, а таксама кангалезскі доктар Дэніс Мугвеге, які аказаў падтрымку тысячам ахвяраў згвалтаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула