БЕЛ Ł РУС

Жылфонд Мінска плануецца падключыць да ацяплення за тры дні пасля прыняцця адпаведнага рашэння

7.10.2016 / 11:19

Увесь жылы фонд Мінска неабходна падключыць да ацяплення на працягу трох дзён пасля прыняцця рашэння аб падачы цяпла. Такое даручэнне даў сёння на пасяджэнні рабочай групы па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі Мінска першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Будзе арганізаваны своечасовы выезд аварыйных брыгад, падоўжаны графік працы спецыялістаў. «У мінулым годзе службам атрымалася ўкласціся ў адведзены тэрмін, у гэтым ацяпляльным сезоне праблем таксама не павінна быць», - адзначыў Уладзімір Кухараў.

Рашэнне Мінгарвыканкама аб падключэнні да ацяплення жылога фонду падрыхтавана і ў бліжэйшы час павінна быць падпісана.

У жылыя дамы цяпло прыйдзе, калі сярэднесутачная тэмпература на вуліцы на працягу пяці дзён будзе ніжэй за +8 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула