БЕЛ Ł РУС

Польскія жаўнеры атрымаюць найноўшую сістэму індывідуальнага рыштунку «Тытан»

7.10.2016 / 21:36

Аляксандр Гелагаеў

Уніформа, зброя, электрычныя прылады, сістэма асабістай абароны, падсумкі для нашэння боепрыпасаў і ўсяго іншага патрэбнага для бою — у сучасных арміях развітых краін комплекс індывідуальнага рыштунку для пехацінца ўвесь час удасканальваецца.

defence24.pl

З пачаткам вайны ў 2014 годзе з дапамогай валанцёраў былі радыкальна мадэрнізаваныя ўніформа і рыштунак украінскіх жаўнераў, у Расіі ўдасканальваецца сістэма «Ратнік», у Польшчы распрацоўваецца комплекс «Тытан».

Пастаўкі гэтага комплексу індывідуальнага рыштунку пачнуцца ў 2020 годзе, паведаміў шэф Інспектарату ўзбраення Мінабароны Польшчы Адам Дуда. Аднак працы па мадэрнізацыі «Тытана» будуць працягвацца і далей, дадаў ён.

Распрацоўвае складаную сістэму кансорцыум з 14 польскіх кампаній, бюджэт праекта — 120 млн злотых (больш за $30 млн), піша defence24.pl.

У выніку «Тытан» мае ўключаць:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула