БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікі ГЦ «Еўропа» распавялі яшчэ аб адной пацярпелай

9.10.2016 / 11:22

Супрацоўнікі гандлёвага цэнтра «Еўропы» распавялі аб яшчэ адной пацярпелай у выніку нападу падлетка з бензапілой і сякерай 8 кастрычніка.

Работніца аптэкі на цокальным паверсе распавяла, што ўчора да іх прыбегла спалоханая прыбіральшчыца, у якой была параненая рука. Самі работнікі аптэкі на цокальным паверсе ніякага шуму не чулі, і пра тое, што адбываецца наверсе, не ведалі.

- Яна стала распавядаць пра нейкую сякеру, мы спачатку не паверылі: што за лухту яна вярзе?

Прыбіральшчыца, якую завуць Ірына, спрабавала выбіць з рук нападніка сякеру, і такім чынам атрымала раненне.

— Яна моцная жанчына, быццам бы спортам раней займалася. Ёй гадоў 40-45. Мы ёй забінтавалі руку, зачыніліся ў аптэцы і сядзелі так яшчэ недзе хвілін 15 ці паўгадзіны.

Па словах супрацоўніцы аптэкі, у жанчыны было пашкоджанне мяккіх тканін, костка не была закранута. Але разрэз быў даволі глыбокім, і супрацоўніца аптэкі, якая бінтавала руку, параіла зашыць рану.

- Яна ўсё казала пра дызель (электрычку). Мы казалі: які дызель, зараз хуткая прыедзе. Яна была напалохана і шакаваная, вядома.

Як распавяла TUT.BY іншая прыбіральшчыца, сёння яе калега дома. Самаадчуванне ў яе нармальнае. У праваахоўных органах аб яе траўмах ведаюць.

У Следчым камітэце пацвердзілі інфармацыю аб яшчэ адной пацярпелай. Пра гэта яшчэ напярэдадні згадваў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула