БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак нечакана прызначыў 17 новых кардыналаў

9.10.2016 / 18:28

Папа Францішак падчас традыцыйнай нядзельнай пропаведзі ў Ватыкане абвясціў, што 19 лістапада прызначыць 17 новых кардыналаў.

13 з іх маладзейшыя за 80 гадоў, што азначае, што яны змогуць браць удзел у выбарах наступнага папы.

Новыя кардыналы прадстаўляюць пяць кантынентаў і 11 краін. Характэрна, што толькі адзін з іх італьянец.

Любы кардынал тэарэтычна мае магчымасць у будучыні ўзначаліць Рымска-каталіцкую царкву.

Спіс новых кардыналаў можна паглядзець тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула