БЕЛ Ł РУС

Вашчыкоўскі: Беларусь і Польшча маюць намер працягваць працэс збліжэння

10.10.2016 / 16:10

«У апошнія месяцы ў беларуска-польскіх адносінах назіралася збліжэнне, і мы будзем працаваць над тым, каб працягнуць гэты працэс», — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 10 кастрычніка па выніках сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем у Варшаве.

Як адзначае прэс-служба МЗС Польшчы, міністры сустрэліся ў год 25-годдзя падпісання Беларуссю і Польшчай дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве.

Па словах Вашчыкоўскага, хоць за мінулыя 25 гадоў бакі сутыкаліся з цяжкасцямі ў супрацоўніцтве, беларускі і польскі народы заўсёды былі адкрытыя адзін аднаму.

У сваю чаргу Макей адзначыў, што ў дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве ўтрымліваюцца асноўныя прынцыпы — роўнасць, павага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці партнёра, неўмяшанне ва ўнутраныя справы і свабода выбару сацыяльна-палітычнай сістэмы. Макей падкрэсліў, што гэтыя прынцыпы застаюцца актуальнымі і сёння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула