БЕЛ Ł РУС

21-гадовы хлопец выпаў з восьмага паверху ў Баранавічах

10.10.2016 / 16:17

У Баранавічах высвятляюць абставіны гібелі 21-гадовага мясцовага жыхара, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Цела маладога чалавека было знойдзенае паблізу шматкватэрнага жылога дома 9 кастрычніка каля 7-й гадзіны раніцы. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай смерці мужчыны стала падзенне з вышыні 8-га паверха. На момант агляду месца здарэння рама акна на пляцоўцы пад'езда была адчыненая.

Выяўлена, што загінулы працаваў у адной з арганізацый горада. У дадзеным доме ён не пражываў. Са слоў яго знаёмых, напярэдадні малады чалавек ужываў спіртныя напоі.

«Па гэтым факце праверку праводзіць Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта. У цяперашні час высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, следства разглядае розныя версіі. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, прызначаны комплекс судовых экспертыз», — дапоўнілі ва УСК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула